Аляксандр Зімін, які мае інваліднасць трэцяй групы па ДЦП, скарыстаўся прапановай атрымаць картку «Халва» па акцыі. Аказалася, што карткі могуць набыць нават пенсіянеры па ўзросце, а пенсія па інваліднасці, якая гарантавана сацыяльнай дзяржавай, банкам не ўлічваецца.
«Думаю, многім учора прыходзілі смс з прапановай атрымаць карту „Халва“ па акцыі ў Old City. Аднак, жаданне паўдзельнічаць і здабыць даўно жаданае прынесла толькі велізарнае расчараванне», — піша Алякcандр 25 жніўня. У афармленні яму адмовілі.
«МТБанк не лічыць інвалідаў вартымі таго ж, што і астатнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць штомесячны даход, уключаючы пенсіянераў па ўзросце. Коратка кажучы, у афармленні карты чалавеку, які атрымлівае пенсію па інваліднасці, было адмоўлена. Па ўзросце можна, па інваліднасці - не. Не прызнаецца пенсія, гарантаваная дзяржавай і сацабаронай, пастаяннай крыніцай прыбытку.
Тобок адна з самых неабароненых катэгорый насельніцтва пралятае, акі фанера над Парыжам. «Дзякуй» велізарнае", — абураецца Аляксандр і дадае, што «з настолькі відавочнай дыскрымінацыяй даўно не сутыкаўся».
Hrodna.life вырашыў атрымаць тлумачэнне банка. Там расказалі, што раскрыць крэдытную гісторыю асобы не могуць, але паабяцалі разабрацца ў сітуацыі з Аляксандрам. У яго папрасілі кантакты. 29 жніўня Зіміну прыйшоў адказ, што ў афармленні адмовілі, бо пенсія па інваліднасці не лічыцца асноўным даходам.
Аляксандру цяжка знайсці працу з-за інваліднасці. Зараз ён зарабляе ігрой на хэндпане. Чатыры гады назад у яго забралі правы кіроўцы, дзякуючы якім ён мог зарабляць.
«Мой інструмент стаў разыначкай горада». Гродзенец грае на хэндпане ў дворыку Старога замка
Інвалід з Ліды Саша Аўдзевіч узяў крэдыт у банку, каб падараваць яму мабільны пандус
МТБанк вярнуў грошы Аўдзевічу і плануе зрабіць усе аддзяленні безбар’ернымі
Карту «Халва» МТБанк прэзентаваў у красавіку 2014-га. Дадзены прадукт стаў, бадай, самай гучнай інавацыяй за апошнія гады. Карта «Халва» МТБанка ўяўляе сабой карту растэрміноўкі. З яе дапамогай можна без пераплаты купляць у растэрміноўку самыя розныя тавары — пачынаючы ад прадуктаў харчавання ў супермаркетах, заканчваючы ювелірнымі вырабамі і бытавой тэхнікай.