Навіны

Бізнэсмэн, які судзіцца з «Новым Часам» і гродзенскім журналістам, прапанаваў перамовы

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч, які судзіцца з газетай «Новы час» і яе пазаштатным карэспандэнтам Дзянісам Івашыным, прапанаваў С**бодзе прысутнічаць на ягоных перамовах з прадстаўнікамі выдання і журналістам па ўрэгуляванні канфлікту.

Перамовы Аркадзь Ізраілевіч прапануе правесці да 10 верасьня, калі прызначана асноўнае паседжанне суду па ягоным пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да «Новага часу» і Івашына.

29 жніўня прадстаўніца бізнэсоўца ў судзе Алена Калазаева ад ягонага імя адмовілася ад міравога пагаднення канфліктуючых бакоў. Сваё жаданне ўсё ж урэгуляваць канфлікт да суду Аркадзь Ізраілевіч сёння патлумачыў С**бодзе.

— Я абсалютна не прагну ніякай помсты, мне абсалютна не патрэбны грошы. Але ў мяне ўжо нейкая рэпутацыя з’яўляецца, што я душу незалежную прэсу. Я прапаную да 10 чысла, пакуль ёсць час, каб «Наш Час» узяў свайго юрыста, я вазьму свайго, вы будзеце прысутнічаць як прадстаўнік незалежных СМІ. Я пакажу ўсе дакументы і дакажу, што яны адносна мяне ўсё хлусілі. І хай яны да 10 чысла напішуць, што журналіст карыстаўся неправеранай інфармацыяй і мы гэта абвяргаем. І ўсё, я адклічу ўсе пазовы. І нічога такога не хачу. Я не хачу, каб у судзе агалошваліся тыя знявагі і прыніжэнні, якія я атрымаў, мне гэтага не трэба.

Паводле Аркадзя Ізраілевіча, калі ў выніку перамоў стане відавочна, што менавіта ён не мае рацыі, ён таксама адкліча свой пазоў і папросіць прабачэння. На мінулым тыдні галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб ужо сустракалася з Аркадзем Ізраілевічам якраз адносна мірнага пагаднення. Паводле яе слоў у судзе Савецкага раёну Менску 29 жніўня, бізнесовец тады адмовіўся спыніць канфлікт мірна.

Пазіцыя «Новага Часу»: спрэчку мае вырашыць суд

Галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аксана Колб сказала С**бодзе, што ў фармаце, які прапануе Аркадзь Ізраілевіч, яна не згодная ісці з ім на перамовы.

— Па-першае, чаму я даведваюся пра прапановы ад яго праз медыі, а не ад самога Аркадзя Ізраілевіча ці ягонага адваката, у якіх ёсць мой тэлефон? Па-другое, што значыць прапанова сабрацца з юрыстамі ды журналістамі і вызначыць, хто мае рацыю? Такія функцыі, як вызначаць ісціну, мае толькі суд, такой канчатковай інстанцыяй можа быць толькі суд. І па-другое, мы па-ранейшаму застаёмся на сваёй пазіцыі і гатовыя прадставіць Аркадзю Ізраілевічу нашу плошчу, каб ён выказаў свае меркаванні, прыклаў дакументы. Мы гатовыя іх апублікаваць, і ўжо хай чытачы вырашаюць, на чыім яны баку.

Журналіст Івашын: Ізраілевіч сам сабе вынес прысуд

Незалежны журналіст Дзяніс Івашын таксама выказаўся супраць перамоў з Аркадзем Ізраілевічам.

— Якія могуць быць з ім перамовы? З ягонага боку гэта пацверджаньне ранейшай цынічнай пазіцыі, асабліва пасля ўчорашніх падзей каля рэстарацыі ў Курапатах. Асабіста мне цяпер відавочна, што ён сам сабе ўжо вынес прысуд", — мяркуе Дзяніс Івашын, на якога Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд за публікацыю пра яго датычнасьць да рэстарацыі «Поедем поедим».

Перамоваў не будзе?

Па абедзе 30 жніўня Аркадзь Ізраілевіч патэлефанаваў Аксане Колб і пераказаў ёй асабіста свае прапановы аб перамовах. Паводле галоўнай рэдактаркі «Новага Часу», яна паўтарыла свае ўмовы, на якія Аркадзь Ізраілевіч не пагадзіўся.

— Значыць, пойдзем 10 верасьня ў суд, калі іншых прапаноў не будзе", — сказала Аксана Колб пра вынік размовы з Аркадзем Ізраілевічам.

Аркадзь Ізраілевіч пра тэлефонную размову з Аксанай Колб сказаў карэспандэнту С**боды: «Яна мне сказала, што ўсё роўна будзе ў плюсе, ужо прапаноўваюць ахвяраванні, яе такая сітуацыя цалкам задавальняе».


Реклама — это мощнейший двигатель торговли. Компания Ан-Студио предлагает вам изготовление бумажных и этиленовых пакетов, визиток, календарей. Заказать услуги можно на сайте http://an-studio.kiev.ua/kraft-pakety/. Высокое качество услуг по приемлемой цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024