Жыхары Баранавічы-5 скардзяцца на зграю бяздомных сабак, якая ў апошні час дастаўляе нямала турбот. У мікрараёне праблема з безнагляднымі жывёламі ўжо другі год не губляе актуальнасці. Іншы раз людзі вымушаныя дабірацца дадому з ежай, каб у выпадку чаго задобрыць жывёл. Валанцёры адзначаюць, што сітуацыя з сабакамі будзе паўтарацца, пакуль не будуць унесены змены ў заканадаўства.
У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася жыхарка Гродна Вольга Дуднік, якая кожны дзень ездзіць на працу ў Баранавічы-5. Жанчына баіцца сабак у мікрараёне, якіх там за апошні час стала шмат.
«Сабакі тут пастаянна. З дзіцём на вуліцу выйсці пагуляць немагчыма — жывёлы ўсюды, — распавядае Вольга. — У гэтым годзе сітуацыя з сабакамі яшчэ больш-менш, але па мінулым годзе колькі выпадкаў было калі нападалі. Чатыры з іх бегаюць там ужо год, астатніх упершыню бачу. Канкрэтна гэты тыдзень сем у зграі, яшчэ тры пакуль паасобку ходзяць. Гэта я толькі пра буйных кажу».
Вядома, што ў мікрараёне сабак падкормліваюць. Іх часта можна ўбачыць на прыпынку, калі яны сустракаюць якіх-небудзь пенсіянерак. Звярталіся жыхары Баранавіч і ў САГ. Супрацоўнікі арганізацыі прыязджалі, але сабакі ўцякалі.
«Каб паездзіць і пашукаць і гаворкі не было. Пакуль дачнікі падкормліваюць сабак і жывелы могуць нешта знайсці на сметніцы, але пойдуць дажджы, халады — тады пачнецца. Ужо па начах выццё чуваць. Катоў тут ужо ніхто спецыяльна не заводзіць, таму што ў мінулую восень сабакі літаральна за тыдзень пораздзіралі ўсіх», — дадала Вольга.
Трэба змяняць заканадаўства
Валанцёры-зааабаронцы адзначаюць, што сітуацыя з бездагляднымі жывёламі ў горадзе не зменіцца да таго моманту, пакуль не будуць унесены змены ў заканадаўства
«Сітуацыя не мяняецца. Людзям страшна — гэта зразумела. Але зграі ўтвараюцца і будуць пастаянна утварацца з году ў год, а мясцовыя ўлады будуць пастаянна вылучаць грошы на іх знішчэнне, — распавядае валанцёр арганізацыі „След жыцця“ Дар’я Рашэтнікава. — Бо заканадаўствам не прадугледжана рашэнне праблемы безнаглядных жывёл, не прадугледжана пакаранне за выкідванне, а гэта азначае, што людзі выкідваюць і будуць працягваць выкідваць жывёл на вуліцу. На двары амаль верасень, людзі ўсё радзей ездзяць на дачы, а зусім хутка скончыцца дачны сезон. Тысячы жывёл будуць „забытыя“ сваімі гаспадарамі, будуць пакінутыя паміраць страшнай, пакутлівай смерцю. І нашу дзяржаву гэтае пытанне не хвалюе».
Яшчэ ў маі валанцёры з усёй Беларусі звярнуліся да прэзідэнта з просьбай вырашыць праблему бяздомных жывёл у краіне. Валанцёры прапаноўвалі кіраўніку дзяржавы прыняць наступныя меры: увесці падаткі на развядзенне жывёл, распачаць будаўніцтва дзяржаўных прытулкаў і перапрафіляванне ўжо існуючых пунктаў часовага ўтрымання жывёл у прытулкі, увесці абавязковае чыпіраванне ўсіх катоў і сабак без выключэння, увесці пакаранне за выкід жывёлы і ўзмацніць адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
«Ніякай рэакцыі на наша зварот не было» — дадала Дар’я Рашэтнікава.