У невялікіх Міхалішках Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца каля мяжы з Літвой, цяпер кажуць толькі пра аварыю, якая адбылася ў Швянчонскім раёне суседняй краіны 28 жніўня. У ДТЗ загінулі два маладыя чалавекі, грамадзяніна Беларусі. 23-гадовыя Вадзім і Яўген былі лепшымі сябрамі, піша T*T.Б*Й.
Аварыя адбылася каля 17.20 на дарозе Швянчоніс — Адуцішкіс, побач з вёскай Кукішкес. Пры ДТЗ аўтамабіль Audi вылецеў з дарогі, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Адзін чалавек памёр на месцы, другі - па дарозе ў бальніцу.
Як паведамляе літоўскі тэлеканал TV3, хуткасць машыны, верагодна, была досыць высокай. Стрэлка ў спідометры пасля аварыі застыла на адзнацы ў 150 км/г.
Падрабязнасці аварыі распавялі ў памежнай службе Літвы:
— Расследаванне аварыі і кантрабанды цыгарэт (а ў машыне знаходзілася некалькі скрынак з тытунёвымі вырабамі) праводзіць паліцыя. Мы ж можам расказаць, як усё было. Машына рухалася па дарозе, якую патрулявалі нашы супрацоўнікі. Аўтамабіль яны ўбачылі ў бінокль. Адлегласць паміж памежнікамі і аўтамабілем з беларусамі была прыкладна кіламетр. Пры гэтым гэта было публічнае патруляванне — памежнікі адкрыта стаялі на дарозе. У нейкі момант яны ў бінокль ўбачылі, што машына рэзка разварочваецца і на вялікай хуткасці едзе ў адваротны бок. Мы не ведаем, ці заўважылі беларусы пост ці ім нехта сказаў, але менавіта такія паводзіны здаліся падазронымі, таму патрулюючыя вырашылі праверыць аўтамабіль, — распавёў прадстаўнік літоўскай Службы аховы дзяржмяжы Рокас Пукінскас.
Па словах прадстаўніка памежнай службы, пагоні за машынай не было. Памежнікі выявілі ўжо разбітую Audi, якая дымілася. Людзі былі заціснуты ў салоне.
Пазней у машыне паліцэйскія знойдуць кантрабандныя цыгарэты і высвятляць, што заднія сядзенні ў аўтамабілі былі знятыя. Audi была з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Аварыя, дарэчы, адбылася хоць і ў памежнай зоне, але ўжо досыць далёка ад літоўска-беларускай мяжы.
— Гэта ўнутраная літоўская дарога, якая злучае два населеныя пункты — Швянчоніс і Адуцішкіс, — тлумачыць Рокас Пукінскас.
Знаёмыя і сябры загінулых маладых людзей кажуць, што і Вадзім, і Жэня былі вельмі добрымі вадзіцелямі, якія ўпэўнена арыентаваліся на дарозе ў экстрэмальных сітуацыях. Яны ўпэўненыя, што пагоня ўсё ж такі была, і ў якасці аргументу прыводзяць пашкоджанні разбітага аўтамабіля.
— Было б дзіўна, каб яны проста так паехалі на такой вялікай хуткасці, — кажа адзін з сяброў хлопцаў і дадае, што маладыя людзі былі дружбакамі: разам працавалі на будоўлі, любілі весела правесці вольны час.
Займаліся хлопцы кантрабандай на пастаяннай аснове ці гэта была разавая паездка, сябры і знаёмыя не ведаюць. Кажуць, што такую інфармацыю наўрад ці хто-то раскажа. Але дадаюць, што вельмі многія мясцовыя жыхары вельмі часта ездзяць у Літву: хто на заробкі, хто да сваякоў, хто на вучобу.
Сваякі загінулых хлопцаў пакуль не выехалі ў Літву.
— Пытаннем дастаўкі целаў у Беларусь зараз займаецца наша пасольства ў Літве. Калі яны дадуць дазвол забраць, тады і паедзем, — кажа сястра Жэні Ірына.
Дороги, ежедневно переносят очень сильные нагрузки, именно поэтому дороги регулярно требуют ремонта. Если вам нужен ямочный ремонт, то вы можете обратиться в компанию ООО «Асфальт-дорога». Сюдавы можете обратиться когда вам необходимо провести асфальтирование, ремонт асфальта, или установка пешеходной дорожки.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…