Ужо 31 жніўня вялікі хакей вяртаецца ў Гродна. У першым матчы сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць чэшскі клуб «Камета». А 2 верасня падапечныя Сяргея Пушкова на хатнім лёдзе будуць змагацца з швейцарскім «Цугам».
На вечар 29 жніўня на сайце hockey.vot.by на першы матч гродзенцаў у Лізе чэмпіёнаў засталося каля 380 квіткоў з 2400. На матч са швейцарцамі яшчэ больш. Цана квіткоў на матчы Лігі чэмпіёнаў у Гродне вар'іруецца ад 5 да 10 руб.
Да першага матчу ў еўракубку яшчэ два дні і ў Лядовым упэўненыя, што падтрымка «Нёману» ў Гродне будзе забяспечана.
Фанаты гродзенскага клуба ў сваю чаргу звярнуліся да гараджан, каб тыя прыйшлі на матчы «Нёмана» і падтрымалі каманду.
Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…