24 жніўня 2018 на дарозе з Літвы ў Польшчу (Каўнас — Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.

Паводле дакументаў машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.

Машына везла на Захад цыгарэты «Фэст», «NZ», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі - агулам 11 млн 650 тыс. штук. Толькі ў Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1 млн 800 тыс. еўра, у Германіі гэтая лічба павялічылася б яшчэ больш.

Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц.

Нядаўна Hrodna.life пагутарыў з гродзенцамі, якія добра памятаюць, як развіваўся кантрабандны бізнес на памежжы. Чытайце іх успаміны па спасылцы ніжэй.


Купіць за 80 капеек, прадаць за 8 рублёў. Былыя кантрабандысты расказалі пра шлях цыгарэт з Гродна на Захад