Саша Аўдзевіч абслугоўваўся ў аддзяленні «МТБанка» у Лідзе і рэгулярна адчуваў цяжкасці з заездам на калясцы ў памяшканне. Працяглая перапіска з адміністрацыяй банка наконт «безбар'ернага асяроддзя» не дала вынікаў, піша bizlida.by.
Саша вырашыў сам арганізаваць уезд у аддзяленне банка. Сродкі на набыццё мабільнага пандуса Саша ўзяў у тым жа банку па крэдытнай карце, верагодна, каб падкрэсліць абсурднасць сітуацыі, якая склалася.
Самы пазнавальны вазочнік Беларусі скокнуў з парашутам дзеля каханай
Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне
«Я падумаў: у мяне „Халва“ у МТБанка, мне трэба кожны месяц сюды трапляць, а МТБанк ў нас у Лідзе адзін. І я ўзяў яшчэ адну „халву“, каб купіць складны пандус», — распавёў лідчанін. «Я быў цярплівы, я чакаў, я прапаноўваў, я перапісваўся цэлы год. Але вось так аказваецца ўсіх задавальняе. Падобна высакосны год, а можа так і трэба», — піша ў сваім ФБ Саша.
www.youtube.com/watch?v=E06qtnsUWNQ
— Аляксандр звяртаўся ў аддзяленне МТБанка з просьбай абсталяваць ўваход пандусам для інвалідаў-калясачнікаў. Пакуль супрацоўнікі банка вырашалі цэлы шэраг арганізацыйных і тэхнічных пытанняў, якія вынікаюць з неабходнасці як юрыдычнай асобы выканаць шматлікія рэгламентныя этапы пры правядзенні работ па ўстаноўцы стацыянарнага пандуса, ініцыятыва Аляксандра па набыцці мабільнага пандуса дазволіла паскорыць гэты працэс. МТБанк, вядома ж, кампенсуе Аляксандру выдаткаваныя ўласныя сродкі. Таксама мы выйшлі з ініцыятывай падтрымаць імкненне Аляксандра і сумесна падрыхтаваць праект для інвалідаў-калясачнікаў, — кажа акаўнт-менеджэр МТБанка Марына Сянькоўская.