Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы? Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў? Заяўляйцеся да ўдзелу ў праекце PRodvizhenie-2018!
У межах праекту будуць працаваць Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізму (трэнінг для трэнераў), а таксама адбудзецца беларуска-нямецкі Форум партнёрства.
Школа складаецца з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбудуцца 21−23 верасня ў Гродне і 12−14 кастрычніка ў Брэсце.
Тут вы атрымаеце веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.
Дадатковым бонусам удзелу ў Школе будуць індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў (лепшыя з іх будуць уключаныя ў электронны дапаможнік PRodvizhenie, які будзе створаны ў межах праекта).
Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе можна да 2 верасня.
Гэта трэнінг для трэнераў, які адбудзецца 7−11 лістапада ў Гродне.
Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).
Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).
Дасведчаныя ментары дапамогуць вам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгаў і заняткаў.
Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе плюралізма можна да 2 кастрычніка.
Форум пройдзе 8−9 снежня ў Брэсце.
Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.
Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.
Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.
Форма заяўкі на Форум будзе даступная пазней.
Праграму PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця
Coopforum International (Германія).
Праект «PRodvizhenie — PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін „Усходняга партнёрства“ і Расіі».
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…