Традыцыйны Ганненскі кірмаш прайшоў у Зэльве 25 жніўня. На свята прыйшлі не толькі жыхары мястэчка, але і прыехалі госці з Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў.

youtu.be/a3YRbqGIpYc

На сцэне на плошчы ў цэнтры пасёлка выступалі госці з Мінска: струнны квартэт «Аstorio» і ансабль «Бацька Атаман», а таксама калектыў з Латвіі «Сяброўскае прывітанне».

У парку недалёка плошчы праходзіла рыцарскае шоў ад клуба «Гідойт». Усё было як на сапраўдным турніры: зброя, адзенне, рэквізіт, нават коні былі адмыслова апранутыя.

Побач з плошчай размясціліся палаткі прадаўцоў папкорну, смажанай бульбы і мяса, алкагольніх напіткаў. За апошняе многім свята і спадабалася, бо на падобных святах у Ваўкавыску і Краснасельскім алкаголь прадаваць і распіваць забаронена.