У Гродне ў матчы 19-га тура «Нёман» атрымаў мінімальную перамогу над сталічным «Тарпеда». Адзіны гол у матчы на 75-й хвіліне забіў Валерый Жукоўскі.
Дзякуючы перамозе над «Тарпеда» гродзенцы здолелі перапыніць сваю чорную паласу без перамог, якая доўжылася 5 матчаў.
У матчы з мінчанамі каманда Ігара Кавалевіча паказала атакуючы футбол, але вось вызначыцца змагла толькі аднойчы. На 75-й хвіліне матчу Жукоўскі з кута брамавай расстраляў вароты гасцей.
«Нёман» — «Тарпеда-Мінск» — 1:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«Мы рыхтаваліся да адной гульні, а атрымалі цалкам новы склад. Мелі мы сёння перавагу, павінны былі забіваць раней, каб зняць некаторы псіхалагічны момант, які прысутнічаў. Я рады, што мы давялі матч да перамогі, да заслужанай перамогі. Вельмі ўдзячны фанацкаму сектару, ды і хлопцы прасілі перадаць прывітанне і падзяку. Самыя шчырыя людзі знаходзяцца на тым сектары. Яны заўсёды за нас перажываюць і ў цяжкія, і ў радасныя хвіліны. Удзячны, што яны вярнуліся на стадыён. Гэтую перамогу прысвячаем усім заўзятарам і ім у прыватнасці».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…