Навіны

На праспекце Касманаўтаў Mitsubishi пасля аварыі адляцела ў плот жылога дома

Каля 15:00 25 жніўня на скрыжаванні пр-та Касманаўтаў і вуліцы Лідскай сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі Mitsubishi і Volkswagen. У выніку аварыі Mitsubishi заехаў у агароджу дома і спыніўся за 20 см ад пабудовы. Прычынай аварыі магла стаць няўважлівасць кіроўцы адной з машын.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі міліцыі. Вядома, што дапамога медыкаў кіроўцам аўтамабіляў не спатрэбілася.

Сведкі паведамляюць, што ад моцнага ўдару Mitsubishi адкінула на тратуар. Па інэрцыі аўто працягнула рух і сутыкнулася з секцыяй бетоннага плота.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024