Здароўе і спорт

«Сектар-21, вяртайся!» Футбалісты «Нёмана» звярнуліся да гродзенскіх фанатаў, якія байкатуюць матчы з-за дзеянняў міліцыі

Напярэдадні матчу «Нёман» — «Тарпеда-Мінск», які пройдзе ў Гродне 25 жніўня, гродзенскія футбалісты знялі відэа, дзе заклікалі мясцовых фанатаў вярнуцца на 21-шы сектар. Нагадаем, актыўныя гродзенскія заўзятары байкатуюць хатнія матчы з сярэдзіны чэрвеня, калі пасля гульні з БАТЭ адбылося некалькі затрыманняў фанатаў.

Пасля таго як «Нёман» застаўся без падтрымкі ў каманды пайшоў сур’ёзны спад, гэта было прыкметна ў апошніх двух хатніх матчах. 30 чэрвеня «Нёман» у Гродне згуляў унічыю з «Мінскам» — 2:2, а 20 ліпеня гродзенцы на сваім полі буйна саступілі «Слуцку» — 0:3.

Футбалісты «Нёмана» напярэдадні матчу з мінскім «Тарпеда» далі зразумець, што ім патрэбна падтрымка фанатаў і запісалі зварот.

У пятніцу, 21 жніўня гродзенскія фанаты ў сваім інстаграм паведамілі пра тое, што падтрымаюць каманду.

А яшчэ раней фанаты пакінулі ў сваёй групе ў Вконтакте цікавы запіс.

«Мы ведаем што вы ўбачыце і прачытаеце гэта. Мы ведаем што вы хочаце і чаго дамагаецеся. Але вы не ўлічылі аднаго бадай самага галоўнага. Любоў да ідэі і сяброўства нельга забіць. Як бы вы не стараліся мы былі, ёсць і будзем. Усё таму што мы не такiя як вы, мы іншыя. Мы свабодныя людзi з жоўта-зялёным сэрцам. І так застанецца назаўсёды! Нёман — гэта Мы!».

Усё з-за петард

Падставай для затрымання на матчы «Нёман» — БАТЭ, які праходзіў у Гродне 17 чэрвеня, сталі ўзарваныя петарды на фанацкім сектары гродзенцаў. Большасць затрыманых атрымалі штрафы, а некаторыя да 7 сутак арышту.

Фанаты распавядалі, што іх пачалі затрымліваць ужо пасля матчу. Усё адбывалася ў грубай форме, некаторых білі і проста выцягвалі з натоўпу

Матч паміж «Нёманам» і мінскім «Тарпеда» пройдзе ў Гродне 25 жніўня. Пачатак у 19:45.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025