У Маладзечне 24 жніўня гродзенскі «Нёман» апынуўся мацней мясцовага «Дынама» і трэці раз у гісторыі стаў уладальнікам Кубка Беларусі, які з 2013 года носіць імя легендарнага беларускага хакеіста Руслана Салея.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» — 2:4 (1:0, 0:2, 1:2)

шайбы:
1: 0 — Кучкін (9.55).
1: 1 — Шуба (27,01).
1: 2 — Хараманда (30.36).
2: 2 — Багалейша (42.57).
2: 3 — А.Маляўка (48.20).
2: 4 — Елісеенка (52.31).

https://www.youtube.com/watch?v=3cwE-EhqWbg

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Я задаволены, мы дамагліся баявой перамогі. Яна нам патрэбна была напярэдадні старту ў Лізе чэмпіёнаў. Хлопцы паказалі сёння нядрэнны хакей. У іх была прага выйграць гэты матч, хлопцы біліся за кожную шайбу. Мы заслужана перамаглі».

Кубак Салея: "Нёман" абыграў "Дынама-Маладзечна" і заваяваў ганаровы трафей