Гродзенскі джазмэн Аляксандр Краўчук ладзіць у Гродне цікавы музычны праект «Джазавыя гісторыі». Ён будзе праходзіць у выглядзе музычнай гасцёўні, дзе выступіць сам Аляксандр і запрошаныя музыкі. Першую «гісторыю» прэзентуюць ужо 9 верасня ў дворыку музея гісторыі рэлігіі.

youtu.be/jGuFh-gDBWA

Надалей музычныя сустрэчы будуць адбывацца штотыдзень, па выходных. Пакуль будзе дазваляць надвор’е, музыкі будуць выступаць у дворыку, пасля сустрэчы пройдуць у залі музея.

Усё будзе джаз! Восенню Гродна пачуе "Джазавыя гісторыі" з Аляксандрам Краўчуком

[irp posts="57 891″ name="Навошта беларусам слухаць джаз? Алекс Краўчук сыграе ў Гродне пра жыццё, каханне, зоры і пінгвінаў"]

Глядзіце вітальнае відэа праекта, слухайце джаз і прыходзьце паслухаць «Джазавыя гісторыі» ад гродзенскага джазмэна і яго калегаў.

youtu.be/F4sVcawvEZk

Усё будзе джаз! Восенню Гродна пачуе "Джазавыя гісторыі" з Аляксандрам Краўчуком