Здароўе і спорт

«Едзем вяртаць кубак у Гродна». Каля 200 гродзенцаў будуць падтрымліваць «Нёман» у фінале Кубка Салея

Два аўтобусы гродзенскіх заўзятараў 24 жніўня адправіліся з Гродна ў Маладзечна на фінал Кубка Салея. Вырашальны матч паміж «Дынама-Маладзечна» і «Нёманам» пачнецца ў 19:00. Чакаецца, што ў фінале гродзенскую каманду будзе падтрымліваць каля 200 чалавек.

Нагадаем, «Нёман» ужо двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Салея (2014 і 2016 гады), а «Дынама-Маладзечна» ўжо другі раз выйшлі ў фінал. У 2015 годзе дынамаўцы прайгралі сталічнаму «Юнацтву».

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў напярэдадні фіналу Кубка Салея ацаніў узровень «Дынама-Маладзечна».

— Здзіўленыя, што ў тытульным баі выпала супрацьстаяць менавіта маладзечанцам?

— Ніколькі. У міжсезонне яны сабралі добры склад і па гульні глядзяцца выдатна. Іх поспех можна толькі вітаць — выдатна, што з’явіўся яшчэ адзін магутны канкурэнт. Спадзяюся, і ў экстралізе разгорнецца не менш вострая барацьба. Чакаю, што шчыльнасць ў табліцы будзе высокай, а вынікі - непрадказальнымі.

— У групе вы адолелі «Дынама» ў серыі булітаў …

— Добры матч роўных супернікаў. Мабыць, нічыя па выніках асноўнага часу справядлівая. А ў серыі булітаў мы апынуліся мацней. Вось тут ўдача была на нашым баку. Хоць я не лічу буліты латарэяй. Майстэрства вырашае, — сказаў Пушкоў у інтэрв'ю карэспандэнту «Прэсбола»

Тэлеканал «Беларусь 5» правядзе прамую трансляцыю фінальнай гульні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024