За два месяцы фільм пакажуць у 20 гарадах і 36 кінатэатрах па ўсёй краіне. У Гродне фільм-сенсацыю гэтага лета прадставіць сама рэжысёр Дар’я Жук. Паказ пройдзе ў межах кінаклуба «Ракурс» 6 верасня ў 19.00 у кінатэатры «Чырвоная зорка».
Дзеянне фільма адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. З-за памылкі друку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая дзяўчына-дыджэй аказваецца ў завадскім мястэчку Хрустальны. Там яна збіраецца дамагчыся выканання сваёй «амерыканскай мары».
Сусветная прэм’ера фільма адбылася ў чэрвені гэтага года на Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах, дзе карціна адкрыла конкурсную секцыю «Да Усходу ад Захаду». У ліпені «Хрусталь» атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні атрымаў два прызы у конкурсе «Копродукция. Окно в мир» на фестывалі расійскага кіно. У дадзены момант фільм Дар'і Жук запрошаны на больш чым 20 кінафестываляў па ўсім свеце. Стужка «Хрусталь» ўвайшла ў спіс конкурсу «Панарама». Разам з ім у конкурсе будуць прадстаўлены «Крамныя зладзюжкі» Хіракадзу Карээда, «Попел — самы чысты белы» Цзя Чжанке і «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага.
www.youtube.com/watch?v=sutSsRipaIg&feature=youtu.be
Станоўчыя водгукі аб карціне напісалі выдання Hollywood Reporter, Screen International, Variety, «Коммерсантъ» і многія іншыя. Расійскі кінакрытык Андрэй Плахаў пасля прэм’еры ў Карлавых Варах напісаў: «Карціна іншай дэбютанткі Дар'і Жук «Хрусталь» дае выразны вобраз беларускай глыбінкі ў дваццацігадовай рэтрапраекцыі. Юная гераіня, альтэр-эга рэжысёра, хоча бегчы з Мінска, але ў барацьбе за амерыканскую візу яе заносіць ў пасёлак Хрустальны, дзе Мінск пачынае здавацца Нью-Ёркам. Дзяўчына падвяргаецца фізічнаму гвалту і маральнаму прэсінгу, яшчэ больш мацуецца ў сваім імкненні да свабоды, але і усведамляе яе высокую цану, — яшчэ адзін небанальны сюжэт, з драйвам разгуляны на тэрыторыі «Да Усходу ад Захаду».
Паказы пачнуцца 30 жніўня. Пракат фільма ажыццяўляецца Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» ў рамках праекта «Лістапад. Калекцыя». Генеральны партнёр пракату ў Беларусі - EPAM Systems.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…