Яшчэ некалькі гадоў таму Аляксея Саўко можна было ўбачыць у цэнтры Гродна з мікрафонам: ён праводзіў апытанні ці адкрываў якое-небудзь мерапрыемства ў горадзе. Сёння гарадзенец жыве ў Маскве і там здымае відэа з вядомымі блогерамі. У пачатку жніўня ў Аляксея адбыўся дэбют у расійскім серыяле.

У 2017 годзе Аляксей атрымаў у Гродна адукацыю акцёра тэатра і кіно і па размеркаванні трапіў настаўнікам у школу мастацтваў. Як распавядае хлопец, у якасці акцёра ён не падышоў у мясцовыя тэатры. Пасля адпрацоўкі Аляксей вырашыў не заставацца ў Гродне і адправіўся ў пошуках сябе ў Маскву.

Яшчэ ў Гродне Аляксей паспеў стаць майстрам спорту па паўэрліфцінгу, гэта яму дапамагло ў Расіі патрапіць на вядомы YouTube канал — Body Mania. Там гродзенец здымаўся ў некалькіх пранках, пабываў на розных мерапрыемствах і нават узяў інтэрв'ю ў вядомага сінтольшчыка Кірылы Цярэшына, вядомага як Рукі-Базукі.

https://www.instagram.com/p/BieIQm5g4LF/?taken-by=alexsavko1085

Але найбольшую папулярнасць Аляксей атрымаў дзякуючы інстаграму. Малады акцёр зараз працуе з такімі вядомымі інстаграм-блогерамі як Ніка Вайпер, NEMAJOR, Тамерлан Доктар, Ангеліна Русанава, Кірыл Мелехаў, Ганна Крывуля, Alisa Maksoni і многія іншыя. У кагосьці з гэтых хлопцаў мільёны праглядаў і падпісчыкаў.

https://www.instagram.com/p/Be-Mlcknuvh/?taken-by=nika_viper

«Комплексы — магло б стаць маім другім імем, калі б у свой час я не паслаў бы іх. Жывіце так, як самі таго хочаце і ня будзьце залежныя ад чужога меркавання «, — адзначае Аляксей.

У сярэдзіне жніўня ў Аляксея адбыўся дэбют кінаакцёра. Пакуль гродзенец зняўся толькі ў адной серыі вядомага расійскага серыяла Гранд.

https://www.instagram.com/p/Bml21A_Frbx/?taken-by=topxserial

Каб сачыць за Аляксеем, можна падпісацца на яго інстаграм, дзе рэгулярна выходзяць цікавыя відэа.