На час мадэрнізацыі пункта пропуску «Каменны Лог» статус міжнароднага можа атрымаць пункт спрошчанага пропуску «Відзы». Мадэрнізацыя патрабуе пераразмеркавання транспартных патокаў, якія ідуць у Літву, піша «Гродзенская праўда».
Акрамя пункта пропуску «Каменны Лог», мадэрнізацыю правядуць у «Брузгах-2». Чакаецца, што гэта дазволіць пазбегнуць чэргаў на межах падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. А ў 2021-м Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі.
Магчымасць надання пункту спрошчанага пропуску «Відзы» на беларуска-літоўскай мяжы статусу міжнароднага абмяркоўвалася падчас рабочага візіту першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага ў Віцебскую вобласць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…