Навіны

Гродна далучаецца да #velcombegom: вялікі забег пройдзе ў Пышках

Новы этап акцыі «Бегущие города» праекта #velcombegom стартуе ў Гродзенскай вобласці 20 жніўня. На працягу сямі дзён можна будзе з дапамогай прабежак зарабляць кіламетры ў скарбонку вобласці: кожны кіламетр пойдзе ў дапамогу дзецям, якія праходзяць лячэнне ў Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

У ліпені і жніўні праект ужо падтрымалі жыхары Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Яны выходзілі на масавыя старты і ўсталёўвалі асабістыя рэкорды ў дапамогу дзецям. Цяпер прыйшла чарга Гродзеншчыны.

Як паўдзельнічаць?

С 20 по 26 августа жителям Гродненской области необходимо выходить на пробежки со смартфоном и любым мобильным фитнес-приложением, делать публикации в социальных сетях с указанием своего бегового результата и хештегами #velcombegom #grodno. Каждый километр будет записан в общую копилку области. А 22 августа все желающие смогут объединиться и поучаствовать в большом забеге в Гродно. Он начнется в 18.00 возле концертной площадки в лесопарке «Пышки».

З 20 па 26 жніўня жыхарам Гродзенскай вобласці неабходна выходзіць на прабежкі са смартфонам і любым мабільным фітнес-дадаткам, рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго бегавога выніку і хэштэгамі #velcombegom #grodno. Кожны кіламетр будзе запісаны ў агульную скарбонку вобласці. А 22 жніўня ўсе жадаючыя змогуць аб’яднацца і паўдзельнічаць у вялікім забегу ў Гродне. Ён пачнецца ў 18.00 каля канцэртнай пляцоўкі ў лесапарку «Пышкі».

Каму дапамагаем?

У Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў праходзяць лячэнне дзеці і падлеткі ад 3-х месяцаў да 17-ці гадоў, якія пакутуюць ад псіханеўралагічных захворванняў.

«Наш цэнтр аказвае дапамогу дзецям з усёй вобласці. Для спрыяльнай рэабілітацыі сёння неабходна палепшыць медыцынскае абсталяванне і ўмовы знаходжання. Гэта стане магчымым, калі жыхары Гродзеншчыны падтрымаюць акцыю „Бегущие города“. Для дапамогі дзецям трэба проста аб’яднацца і быць разам. Выходзьце на прабежкі і зарабляйце „кіламетры дабра“, якія палепшаць жыццё нашых падапечных», — заявіла Галіна Каляда, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Што такое «Бегущие города» і #velcombegom?

Акцыя «Бегущие города» — гэта новы этап дабрачыннага праекта #velcombegom, які праходзіць па ініцыятыве кампаніі velcom і Міністэрства аховы здароўя. Яго ўдзельнікамі стануць усе рэгіёны Беларусі. Па выніках забегаў кампанія velcom акажа матэрыяльную дапамогу шасці дзіцячым абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд падтрымкі складзе 165 000 рублёў. Кожная з дзіцячых медустановаў атрымае ад 15 да 40 тысяч рублёў. Вынікі праекта кампанія velcom падвядзе 4 верасня.

«У гэтым годзе наша мэта дайсці да кожнай вобласці, да кожнага горада, каб паказаць, што бег можа не толькі прыносіць карысць, але і дапамагаць дзецям. Жыхары беларускіх рэгіёнаў актыўна далучыліся да акцыі і ўжо прабеглі тысячы кіламетраў у дапамогу абласным дзіцячым медыцынскім цэнтрам «, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзеляў.

Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года. У выніку масавых забегаў фінансавую падтрымку атрымалі ГУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў» (2015), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата (2016), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017) і іншыя. У 2018 г. па выніках маштабнай дабрачыннай акцыі SunRun Challenge праекта #velcombegom дапамога ў памеры 50 000 рублёў была аказана ГУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024