Надзея Ількевіч, BlackBeast Media і Майстэрня сацыяльнага кіно нядаўна адкрылі бясплатную анлайн-платформу для гарадскіх актывістак і актывістаў, піша Гродзенскі Зялёны партал. Калі вы хочаце зрабіць свой праект, школа Zmena дакладна будзе для вас карыснай: вы навучыцеся рэалізоўваць задуманае, палепшыце свае бізнес-навыкі і зможаце пакінуць заўважны след у гісторыі свайго горада.
Курс навучання падзелены на два этапы: асноўная частка складаецца з сямі ўрокаў, і дадатковая («прасунуты» курс) — з трох заняткаў. На кожным уроку будзе відэалекцыя, інтэрв'ю з экспертам, канспект, інфаграфіка і практычныя заданні.
Першы ўрок дасць уяўленне аб тым, як ператварыць ідэю ў праект: як вызначыць праблему, як з ёй працаваць,
якія існуюць этапы рэалізацыі. Другі занятак будзе прысвечаны гарадскім даследаванням. Навошта яны патрэбныя, як іх праводзіць, і як зрабіць так, каб даследаванні не былі сумнымі і былі карыснымі.
Далей гаворка пойдзе пра асаблівасці стварэння і працы каманды праекта, пра тое, як далучаць мясцовую супольнасць, шукаць фінансаванне, узаемадзейнічаць з дзяржаўнымі структурамі і прасоўваць ужо гатовы праект.
Па словах Надзеі, анлайн-праект такога тыпу запатрабаваны, таму што афлайн-актыўнасці відавочна недастаткова.
«Многія мерапрыемствы, якія праводзяцца афлайн, праводзяцца ў Мінску, і ў актывістак і актывістаў з іншых гарадоў далёка не заўсёды ёсць магчымасць на іх прыехаць. Таму мы вырашылі зрабіць платформу і выкласці туды кучу матэрыялаў, каб палегчыць задачу і экспертам, і актывістам. Адзін эксперт прама так і казаў: «Як добра, што зараз ёсць курс анлайн, і мне не трэба будзе актывістам-пачаткоўцам распавядаць пра ўсё сваё прафесійнае жыццё».
Пакуль платформа толькі-толькі запусцілася, і яе стваральнікам складана сказаць, наколькі яна сапраўды аблегчыць штодзённую працу гарадскіх актывістаў у беларускім кантэксце. Але пройдзе нейкі час, і, магчыма, у курсы будуць уносіць пэўныя змены. Ды і ў цэлым пакуль казаць пра рэальную эфектыўнасці платформы рана, але вельмі важна, што аўтары ідэі гатовыя да будучых трансфармацый.
Але навошта наогул змяняць гарады? Надзея лічыць, што адказ на гэтае пытанне відавочны.
«Чалавек сам па сабе мяняецца, і мяняюцца вакол тэхналогіі, экалагічнае асяроддзе. Усё мяняецца. Калі б мы не змянялі гарады, то жылі б цяпер у крэпасці, навокал якой быў бы роў, і ездзілі б на конях. Але ўсё трансфармуецца, і чалавек павінен пастаянна адаптаваць асяроддзе пражывання пад свае новыя патрэбы, патрэбы ці запыты.
У сувязі з гэтым узнікаюць актывісты, у якіх ёсць нейкія новыя ідэі, — магчыма, яны кудысьці з’ездзілі, нешта падгледзелі ў іншых гарадах, што ім спадабалася і што яны захацелі прыўнесці ў сваё асяроддзе пражывання. Так з’яўляюцца праекты на Кастрычніцкай, розныя інклюзіўным праекты і г. д.»
«Самае складанае ў урбан-актывізме — гэта пачаць», — кажа Надзея. Бо вельмі цяжка знайсці ў сабе сілы і пачаць нешта змяняць, калі навакольныя не праяўляюць ніякай актыўнасці і яшчэ кажуць «дык навошта табе гэта трэба», «ды ў цябе нічога не атрымаецца».
«А калі ты ўсё ж пачынаеш, то ўжо проста не можаш спыніцца. Таму ў нас урбан-актывістаў не вельмі шмат, але яны ўжо, як правіла, прафесіяналы, якія вырасьлі. Яны знаёмяцца з іншымі людзьмі, ствараюць супольнасць. Гэта так працуе: калі ты ўжо пачаў, і ў цябе ўжо ёсць каманда, то цябе проста немагчыма спыніць. І тады ўсе праблемы з пошукам рэсурсаў, спонсараў і іншым сыходзяць на другі план».
Яшчэ адна праблема, якая многіх спыняе — гэта пошук фінансаў. Але Надзея перакананая, што тут усё залежыць ад погляду на сітуацыю.
«Зразумела, што калі чалавек хоча зрабіць велізарны фестываль за сто тысяч долараў і запрасіць Мадону, то адразу ў яго гэта не атрымаецца зрабіць. Пачынаць заўсёды складана, але лепш пачынаць з маленькіх праектаў. Для пачатку лепш зрабіць маленькі фестываль і паклікаць туды суседа граць на гітары, а ўжо праз нейкі час, можа, атрымаецца,
і з Мадонай арганізаваць мерапрыемства».
Наогул, варта памятаць, што не можа быць універсальнага ідэальнага горада.
«Цяпер гарады развіваюцца зусім па-рознаму, і нельга Барселону нацягнуць на Мінск, а Мінск нацягнуць на Нью-Ёрк, — кажа Надзея. — У розных месцах жывуць людзі з рознымі патрэбамі, розным менталітэтам і рознай гісторыяй. У кожнага горада і кожнай прасторы гісторыя свая».
Падарожнічаць цяпер проста — нам ужо не трэба скакаць дзесяць дзён на кані, а можна проста сесці ў самалёт і праз некалькі гадзін апынуцца ў іншым горадзе і працаваць адтуль аддалена. Сёння цалкам рэальна жыць у В’етнаме, працаваць у Сан-Францыска, а адпачываць на Кубе.
Зараз гэта цалкам нармальны лад жыцця, і людзі могуць выбіраць тыя гарады і тыя прасторы, дзе ім камфортна жыць. Адпаведна, гарадскі актывізм павінен гэта ўлічваць. Трэба працаваць з аўдыторыяй і развіваць горад у адпаведнасці з рэальнымі патрэбамі мясцовых жыхароў.
Ва ўсіх нас ёсць сваё бачанне прыгожага і сваё ўяўленне пра тое, як зрабіць свой двор, вуліцу, мікрараён або горад яшчэ лепшымі. Але калі бачанне гарадскога актывіста не супадае з бачаннем большасці, а ён усё роўна спрабуе ўвасобіць сваю ідэю ў жыццё, то чым ён адрозніваецца аб дзяржаўнай ідэалагічнай машыны?
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…