Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гродзенскіх вуліцах ды здабыў папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, чарговы раз нагадаў пра сябе. Гэтым разам дзякуючы яркаму кліпу на песню Varazheya.
У сеціве кліп гурта з’явіўся 16 жніўня і за суткі набраў каля 8000 праглядаў.
«Ідэя кліпа нарадзілася год таму, але з-за шчыльнага графіку рэалізаваць задуманае атрымалася толькі праз год, — распавядае заснавальнік гурта Уладзімір. — За два тыдні мы знялі кліп на тэму беларускага фэнтазі. Тое, што мы робім менавіта беларускае фэнтазі, мы зразумелі пасля выхаду трэцяга альбому, у якім большасць песень на беларускай мове».
Уладзімір адзначае, што музыкам падабаецца трансляваць беларускае фэнтазі ў месцах, дзе яны выступаюць. Часцей за ўсё гэта адбываецца за мяжой.
«Нашай публіцы вельмі цікава даведацца, што такое Беларусь і хто такія беларусы. Для нас гэта гонар — паказваць ім загадкавую краіну зуброў, балот і лясоў».
Уладзімір кажа, што Irdorath часта запрашаюць у Гродна, але з-за шчыльнага графіку і лагістыкі музыкі дагэтуль не змаглі сюды прыехаць.
«Мы з вялікім задавальненнем прыехалі б у Гродна з сольным канцэртам. Нам шлюць запрашэнні, але мы не сыходзімся па шэрагу прычын. А наогул, у мяне і Надзеі заўсёды жыве ідэя прыехаць у Гродна і зайграць проста на вуліцы. Мы вельмі хочам гэта паўтарыць. Як у нас будзе час, мы абавязкова гэта зробім», — дадаў Уладзімір.
Хоць гурт Irdorath зараз базіруецца ў Мінску, пачыналася ўсё менавіта ў Гродне. Тады Уладзімір і Надзея, цяпер муж і жонка, выступалі дуэтам на вуліцах горада ў час фестываляў. З часам склад пашыраўся, у 2011 годзе гурт пераехаў у сталiцу і запісаў там першы альбом. Сёння ў Irdorath сем чалавек, гурт запісаў тры альбомы. Гурт пастаянна гастралюе па Еўропе.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…