У Гродне з’явяцца чырвоныя гамакі МТС для адпачынку ў інтэрнэце. Іх можна выйграць у конкурсе

У рамках акцыі «Безлимитище качает!» МТС адкрые ў Гродне тэрыторыі для адпачынку ў інтэрнэце: у парку і іншых месцах адпачынку гараджан з’явяцца чырвоныя гамакі. Адпачыць у іх змогуць усе жадаючыя.

Такая тэрыторыя адпачынку ў інтэрнэце ў гэтую суботу і нядзелю, 18 і 19 жніўня, будзе працаваць у парку Жылібера і каля Маладзёжнага цэнтра з 15 да 20 гадзін. Усе жадаючыя могуць адпачыць у чырвоных гамаках і правесці час за любімымі інтэрнэт-заняткамі на свежым паветры, бо дзякуючы тарыфу «Безлимитище» можна глядзець відэа, слухаць музыку і камунікаваць, не абмяжоўваючы сябе ў расходзе трафіку. Пасля выходных гамакі з’явяцца на летніх тэрасах рэстарана «Бакст» і кафэ «Веранда». Падобныя тэрыторыі для адпачынку з’явяцца ва ўсіх абласных гарадах краіны.

Калі вы хочаце стаць уладальнікам чырвонага гамака, то дасылайце фота з хештегом # БезлимитищеКачает на пошту konkurs@mts.by, суправадзіўшы яго каментаром пра тое, што вы любіце рабіць падчас адпачынку ў інтэрнэце — якія рэсурсы наведваць, глядзець серыялы або вывучаць навінавыя стужкі сацыяльных сетак, шукаць незвычайныя майстар-класы або кулінарныя рэцэпты і г. д.

Паўдзельнічаць у конкурсе можна таксама з офіса або хаты: у гэтым выпадку неабходна даслаць фота з каментаром, чаму менавіта вам неабходны гамак для адпачынку ў інтэрнэце.

Пяць аўтараў самых творчых фота і каментароў да іх чакаюць падарункі - чырвоныя гамакі, якія дазволяць зладзіць для сябе мабільную зону адпачынку дзе заўгодна. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на сайце аператара.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025