Пасля працяглага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболу. У матчы адрыцця 18-га тура «Нёман» не змог у Магілёве абыграць аўтсайдэра «Днепр». Гульня паміж камандамі скончылася безгалявой нічыёй.
Гродзенцы дамінавалі ў матчы і маглі выйсці наперад у самым канцы сустрэчы, пасля таго як суддзя прызначыў пенальці ў вароты «Дняпра». Але адзінаццаціметровы ўдар не рэалізаваў Філіп Рудзік.
«Днепр» — «Нёман» — 0:0
Пасля матча з «Дняпром» гродзенская каманда працягвае займаць 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 26 ачкоў.