Сабаку 12 жніўня выкінулі з дома на перавулку Даватара. Ён адчуваў сябе лепш, але 15 жніўня зноў трапіў у ветклініку, пішуць валанцёры Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл.

Грэй быў выпісаны 14 жніўня для хатняй рэабілітацыі і падрыхтоўкі да аперацыі на сустаў. Але ўжо ўвечары 15 жніўня вярнуўся ў клініку, бо самастойнае мачавыпусканне так і не наступіла. Сёння ён атрымаў усе неабходныя прэпараты: абязбольвальныя, антыбіётыкі, расслабляльныя. Дакладную прычыну назваць немагчыма — страх болю, сама боль, ацёк ці яшчэ штоcьці. Па УГД і здымках усё ў норме.


У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы


Усяго было сабрана 552,20 рублёў. Грошы пайшлі на лячэнне і прэпараты. Яшчэ 238,54 рублёў будуць накіраваныя на аплату наступнага лячэння Грэя. Яго яшчэ чакае аперацыя на сустаў.