23-гадовы камерунскі нападнік Жуніёр Атэменг падпісаў да канца сезона кантракт з «Нёманам». Пра гэта 17 жніўня паведаміла прэс-служба гродзенскага клуба.
Вядома, што апошнім клубам камерунскага футбаліста быў мараканскі «Мулудзія Уджда» (Д2), у які ён перайшоў у сярэдзіне 2017 года з іншай мараканскай каманды «Шабаб Атлас» (Д1) і дапамог ёй займець пуцёўку ў наймацнейшы дывізіён.
Таксама вядома, што футбаліст выклікаўся ў трэніровачныя лагеры і на таварыскія матчы моладзевых і алімпійскай зборных Камеруна (U-20, U-23). У «Нёмане» для маладога нападніка будзе першы вопыт выступлення ў Еўропе.
Рост форварда складае амаль два метры.
Жуніёр Атэменг за жнівень стаў трэцім футбалістам, якога падпісаў «Нёман». Да гэтага склад гродзенцаў папоўніў сербскі абаронца Міхайла Ёванавіч і нападнік Глеб Рассадкін.
Нагадаем, 17 жніўня аднаўляецца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе. У гэты Дзень «Нёман» у Магілёве сустрэнецца з мясцовым «Дняпром».
Пасля 17-ці тураў гродзенская каманда займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…