Некалькі дзясяткаў гродзенскіх палякаў у сераду 15 жніўня прыйшлі на вайсковыя могілкі ў Гродне, каб ушанаваць памяць загінулых у розныя гады польскіх салдат. У гэты дзень адзначаецца Дзень польскага войска. Гісторыя свята бярэ свой пачатак у 1920-м годзе, у часы Савецка-польскай вайны.
Так званы «Цуд на Вісле» здарыўся 98 гадоў таму, калі польская армія спыніла савецкі паход на Еўропу. Пад Варшавай салдаты змаглі адбіць атаку бальшавікоў, а ўжо 16 жніўня пайшлі ў контратаку. 20 верасня праціўнік ужо быў адкінуты пад Гродна, дзе адбылася яшчэ адна бітва, якая атрымала назву «Бітва на Нёмане».
Вайна скончылася 18 сакавіка 1921 года падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і СССР. У выніку гэтай вайны да Польшчы адышлі заходнія тэрыторыі Беларусі і Украіны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…