Навіны

«Гэта выпрабаванне». Як перад святкаваннем 150-годдзя ў Гожы гарэў касцёл

Пажар у касцёле ў Гожы пачаўся вечарам 14 жніўня. Паводле сведак і папярэдняй версіі МНС, у адну з веж храма магла патрапіць маланка, з-за чаго пачалося ўзгаранне ў электрашчытавой у закрыстыі.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы пры дапамозе мясцовых жыхароў толькі паспелі адрэстаўраваць і акурат рыхтаваліся да 150-годдзя храма. Апошні раз гэты касцёл гарэў у 1941 годзе, калі на яго скінулі нямецкую бомбу. Тады ж храм амаль цалкам згарэў, а разам з ім і старыя метрычныя кнігі.

[irp posts="78 432″ name="В Гоже под Гродно горел костел. Пожар вызвала молния"]

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што бачылі, як 14 жніўня маланка ўдарыла ў адну з веж касцёла. Але ніхто не думаў, што ў выніку пачнецца ўзгаранне ў храме.

Згарэў «кабінет ксяндза»

Настаяцелю касцёла ксяндзу Паўлу Шанчуку патэлефанавалі і паведамілі пра задымленне каля 17.00, праз некаторы час выклікалі супрацоўнікаў МНС.

«Згарэла закрыстыя — гэта, можна сказаць, кабінет ксяндза. Згарэла вопратка і некаторыя дакументы з сучаснымі метрыкамі. Але сур’ёзных каштоўнасцяў ніякіх там не было», — кажа Павел Шанчук.

Ксёндз адзначае, што ў той момант, калі маланка ўдарыла ў касцёл, у акрузе ў многіх выключаліся камп’ютары, а ў кагосьці нават гарэлі.

Прыйдзецца рамантаваць зноў

«Навальнічны разрад быў вельмі моцны. Наш касцёл быў цалкам адрэстаўраваны, мы рыхтаваліся адзначаць вялікі юбілей — 150-годдзе. Пасля рамонту ўсе ганарыліся храмам — і тут пажар. Цяпер трэба ўсё рамантаваць зноў, гэта для нас выпрабаванне. Як святара, мяне радуе, што была некранутая агнём галоўная частка храма — алтар. Магло быць і горш. А адзенне, якое згарэла, не надта каштоўнае, яго можна купіць», — дадаў ксёндз.

Рэстаўрацыя касцёла праходзіла некалькі гадоў за кошт ахвяраванняў вернікаў. Прыход Гожскага касцёла — Гожа і бліжэйшыя вёскі - складаецца з каля 2000 чалавек. На службу ў нядзелю ў касцёл прыходзіць у сярэднім 200 чалавек.

Гістарычная даведка

Першы касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў часы караля Казіміра Ягелончыка, які неаднаразова прыязджаў у Гожу на паляванне. Яго сын Аляксандр у 1494 вылучыў для касцёла ворныя землі, лугі, два возера, два млына.

Падчас маскоўскіх і шведскіх нашэсцяў ў другой палове 17 стагоддзя касцёл і мястэчка былі цалкам разбураныя. У тым жа стагоддзі з дазволу біскупа Віленскага Яна Даўгяла-Завіша касцёл адбудавалі нанова, але ўжо на новым месцы. У 1862 г. настаяцель Гожскі, ксёндз Павел Транчынскі, пачаў будаўніцтва новага каменнага касцёла. Сучасны будынак касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1869 годзе. 30 лістапада 1869 года дэкан Гродзенскі Аляксандр Гінтаўт адслужыў Святую Імшу, падчас якой асвяціў новапабудаваны храм.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024