Людзі і справы

«Дзякуй за дзяцінства!» ТОП-7 мульцікаў, у якіх Эдуард Успенскі назаўжды застанецца з намі

Аўтар дзіцячых кніг, бацька Чабурашкі, Антошкі і ката Матроскіна Эдуард Успенскі памер вечарам 14 жніўня ў падмаскоўнай вёсцы Пучкова. Ён быў авіяцыйным інжынерам па адукацыі, але ўсё жыцце складаў добрыя гісторыі, на каторых вырасла не адно пакаленне дзяцей у цэлым свеце. Яго кніжкі і частка мульцікаў па іх былі перакладзены на 25 замежных моваў і карысталіся поспехам у Галандыі, Францыі, Японіі, Фінляндыі, ЗША. Каб падзякаваць аўтару за светлыя ўспаміны дзяцінства, Hrodna.life сабраў ТОП-7 самых любімых мульцікаў паводле яго твораў.

1. «Антошка», 1969

Мультык з цыклу «Вясёлая карусель». З лёгкай рукі Успенскага песенька Уладзіміра Шаінскага і Юрыя Энціна атрымала новае жыццё. А Антошка стаў узорам рыжага і канапатага.

2. «Чабурашка», 1971

Разам з кракадзілам Генам і Шапакляк ён стаў сапраўдным народным героем. Чабурашку усталявана некалькі помнікаў, у 2004 годзе ён быў талісманам расійскай алімпійскай зборнай, а ў 2016 лятаў у космас.

3. «Канікулы ў Прастаквашына», 1980

Гэты мульцік цытуюць і парадыруюць і выкарыстоўваюць у рэкламе да гэтага часу. Гісторыя дзядзі Фёдара і яго сяброў стала сапраўднай сямейнай камедыяй для дзяцей і дарослых.

4 «Баба Яга супраць», 1980. Мультфільм расказвае пра медзведзяня — талісман Алімпійскіх Гульняў 1980 года. Ён спяшаецца на Алімпійскія гульні, а баба-Яга яму перашкаджае.

5 «Пластылінавая варона», 1981. Тэкст пародыі на байку Крылова Успенскі напісаў усяго за паўгадзіны. Кажуць, што стужку нават хацелі забараніць за «безыдэйнасць». Выратаваць варону ад цэнзараў дапамагла «Кінапанарама», дзе першы раз паказалі мульцік, незважаючы на меркаванні цэнзараў.

6 «Следства вядуць Калабкі», 1986−1987. Шматсерыйны фільм зняты паводле аповесці Успенскага «Калабкі ідуць па следзе». Мультперсанажаў з часам перайменавалі ў братоў Пілотаў.

7 «Навагодняя песенька Дзеда Мароза», 1983. Мультыплікацыйнае віншаванне з Новым годам знята па сцэнары пісьменніка Эдуарда Успенскага. Дасціпны музычны калаж з тостаў і песень, застаецца актуальным кожны Новы год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024