Аўтар дзіцячых кніг, бацька Чабурашкі, Антошкі і ката Матроскіна Эдуард Успенскі памер вечарам 14 жніўня ў падмаскоўнай вёсцы Пучкова. Ён быў авіяцыйным інжынерам па адукацыі, але ўсё жыцце складаў добрыя гісторыі, на каторых вырасла не адно пакаленне дзяцей у цэлым свеце. Яго кніжкі і частка мульцікаў па іх былі перакладзены на 25 замежных моваў і карысталіся поспехам у Галандыі, Францыі, Японіі, Фінляндыі, ЗША. Каб падзякаваць аўтару за светлыя ўспаміны дзяцінства, Hrodna.life сабраў ТОП-7 самых любімых мульцікаў паводле яго твораў.
1. «Антошка», 1969
Мультык з цыклу «Вясёлая карусель». З лёгкай рукі Успенскага песенька Уладзіміра Шаінскага і Юрыя Энціна атрымала новае жыццё. А Антошка стаў узорам рыжага і канапатага.
2. «Чабурашка», 1971
Разам з кракадзілам Генам і Шапакляк ён стаў сапраўдным народным героем. Чабурашку усталявана некалькі помнікаў, у 2004 годзе ён быў талісманам расійскай алімпійскай зборнай, а ў 2016 лятаў у космас.
3. «Канікулы ў Прастаквашына», 1980
Гэты мульцік цытуюць і парадыруюць і выкарыстоўваюць у рэкламе да гэтага часу. Гісторыя дзядзі Фёдара і яго сяброў стала сапраўднай сямейнай камедыяй для дзяцей і дарослых.
4 «Баба Яга супраць», 1980. Мультфільм расказвае пра медзведзяня — талісман Алімпійскіх Гульняў 1980 года. Ён спяшаецца на Алімпійскія гульні, а баба-Яга яму перашкаджае.
5 «Пластылінавая варона», 1981. Тэкст пародыі на байку Крылова Успенскі напісаў усяго за паўгадзіны. Кажуць, што стужку нават хацелі забараніць за «безыдэйнасць». Выратаваць варону ад цэнзараў дапамагла «Кінапанарама», дзе першы раз паказалі мульцік, незважаючы на меркаванні цэнзараў.
6 «Следства вядуць Калабкі», 1986−1987. Шматсерыйны фільм зняты паводле аповесці Успенскага «Калабкі ідуць па следзе». Мультперсанажаў з часам перайменавалі ў братоў Пілотаў.
7 «Навагодняя песенька Дзеда Мароза», 1983. Мультыплікацыйнае віншаванне з Новым годам знята па сцэнары пісьменніка Эдуарда Успенскага. Дасціпны музычны калаж з тостаў і песень, застаецца актуальным кожны Новы год.