12 жніўня ў Гродне з чацвёртага паверху выкінулі сабаку. Валанцёры Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл назвалі яго Грэем і адправілі ў ветклініку «Друзья». Зараз Грэй аднаўляецца і знайшоў часовую ператрымку. Валанцёры просяць дапамагчы ў зборы сродкаў на лячэнне.
«Здароўе яго, вядома, падарванае, — пішуць валанцёры. — Вывіх левай тараннай косткі, пераломы I і V левых пястных костак, расколіна IV левай пястнай косткі, ўдары па ўсім целе. Усё баліць, ные і турбуе. Падняцца сам ён не можа. Яшчэ не вырашана пытанне з вывіхам сустава, трэба паказацца некалькім спецыялістам. Але мы жывыя і настроены пазітыўна. Апетыт паляпшаецца, што таксама толькі на карысць».
На 14 жніўня доўг перад клінікай «Друзья» складае 258,25 рублёў. Пункт ўтрымання безнаглядных жывёл не можа самастойна выплаціць грошы. Грэю вельмі патрэбныя пялёнкі, хоць ён і выхаваны і трывае да апошняга.
Дапамагчы можна, ахвяраваўшы суму непасрэдна ў клініцы «Друзья» з пазнакай «для Грэю», перадаць праз валанцёраў альбо пералічыць на карту. За рэквізітамі звяртайцеся да валанцёраў. На 15 жніўня сабралі ўжо 83 рублі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…