Навіны

На гродзенскага журналіста завялі справу ў сувязі з рэстаранам у Курапатах

Дзяніса Івашына, аўтара расследавання пра пабудову ў Курапатах рэстарацыі «Поедем Поедим», выклікаюць у суд па іску Аркадзя Ізраілевіча аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, піша «Гарадзенская Вясна». Ізраілевіч звязаны з уласнікамі рэстарана.

Галоўнаму рэдактару газеты"Новы Час" Аксане Колб прыйшла эсэмэска, паводле якой рэдакцыю выклікаюць 29 жніўня ў Савецкі суд Мінска. Журналісты ўжо атрымалі копію іску.

Матэрыял расказвае пра людзей, якія пабудавалі рэстаран.На думку Дзяніса Івашына, пабудова рэстарана ў ахоўнай зоне Курапатаў зроблена па карупцыйнай схеме.

— Пабудова гэтага рэстарану Бульбаш-Хол, якія потым перайменавалі у «Паедзем Паядзім» цалкам магчыма звязаная з карупцыйным складнікам, бо будаўніцтва пачыналася ў другой палове 2000-х гадоў і менавіта ў ахоўнай зоне вакол Курапатаў. На той момант ахоўная зона была 300 метраў ў радыусе. Закон не мае адваротнай сілы, да таго ж былі пастановы і Генпракуратуры, і Міністэрства культуры спыніць незаконнае будаўніцтва, пакараць усіх вінаватых і гэты будынак знесці.

На думку журналіста, гэта справа можа быць таксама часткай кампаніі ціску на незалежных журналістаў.

— Я думаю, гэта не выпадкова. Цалкам мажліва, што гэтая справа — працяг ціску на беларускіх журналістаў з мэтай: каб запалохаць, каб увогуле ніхто нічога не пісаў, і цалкам мажліва, што прымеркавна вось да гэтага. Зразумела, будзем рыхтавацца. Вельмі спадзяюся на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Журналіст збіраецца працягваць тэму расследванняў па рэстарацыі «Поедем Поедим», і яны ў бліжэйшыя дні з’явяцца на старонках незалежных СМІ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025