Аналітыкі Яндэкса падрыхтавалі даследаванне, якімі ВНУ цікавіліся абітурыенты Беларусі гэтым летам. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт трапіў у топ-10 ВНУ.
Агулам, паступленне ва ўніверсітэты стала тэмай, да якой у ліпені беларусы праявілі найбольшую цікавасць. Яна апярэдзіла чэмпіянат свету па футболе. Акрамя інфармацыі аб канкрэтных вышэйшых навучальных установах беларусы часта шукалі даведачны рэсурс для тых, хто паступае «Абитуриент.by», прахадныя балы 2018 года ў ВНУ Беларусі і сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання. Таксама абітурыенты задавалі галоўнае пытанне Яндэксу — куды паступаць.
Топ-10 беларускіх ВНУ, да якіх вырасла цікавасць у ліпені 2018 года*
1. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ)
2. Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ)
3. Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ)
4. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ)
5. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ)
6. Універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
7. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ)
8. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
9. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ)
10. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
Летась ГрДМУ займаў у гэтым рэйтынгу тое ж самае месца.
*гаворка ў дадзеным выпадку не пра самыя папулярныя ВНУ па запытах Яндэкса з Беларусі ў цэлым, а пра ВНУ, увага да якіх у ліпені вырасла больш за ўсё адносна іншых перыядаў года, і людзі часцей шукалі інфармацыю пра іх.