Нядаўна жыхарка Панямуні запрасіла сяброўку прыехаць па агуркі. На мясцовым бездарожжы тая прабіла паддон. Жыхары тамтэйшай вуліцы Берагавой чацвёрты год вядуць перапіску з уладамі, ЖКГ і дарожнікамі. Дарогі так і не дамагліся, таму працягваюць біць машыны.
Да 2008 года Панямунь лічылась вёскай у Гродзенскім раёне. 10 год таму яе жыхары афіцыйна сталі гарадскімі. Праўда, самі кажуць, гарадскімі сталі толькі тарыфы.
Жыхары страцілі ўсе ільготы, якія ёсць у сельскага насельнітва. Спадзяваліся, што змены прывядуць да лепшага. «Думалі, горад нарэшце правядзе каналізацыю і зробіць дарогі», — кажуць жыхары вуліцы Берагавой. Аднак дарог, годнага асвятлення і цэнтральнай каналізацыі дагэтуль няма.
Яшчэ ў 2015 годзе жыхары вуліцы пачалі збіраць подпісы і дасылаць звароты. Яны так нічога і не дабіліся. Алена Этэль перадала ў рэдакцыю перапіску, якую вядзе з чыноўнікамі. За гэтыя гады ў яе назбіралася цэлая папка адпісак.
Жыхары звярталі ўвагу, што вуліца дастаткова кароткая — усяго 400 метраў. Значыць, і працы павінна быць няшмат. Але такі аргумент чыноўнікаў не пераканаў. Звярталіся да мясцовых дэпутатаў - без выніку.
У адказе з прамой лініі мясцовым наогул сказалі, што дарогу не асфальтуюць нібыта з добрых намераў. «На іх думку, гэта прывядзе да падтаплення дамоў», — кажуць жыхары Берагавой. Чыноўнікі тлумачылі, што калі не будаваць тратуараў, бартоў і ліўнеўкі, а проста асфальтаваць, то дамы па няцотным баку будзе рэгулярна падтапляць.
Жыхары адзначаюць, што на іх вуліцу нават хуткая баіцца ехаць. Адсутнасць нармальнай дарогі проста небяспечная. «Тут можна нават праваліцца», — кажуць мясцовыя і паказваюць 40−50-сантыметровыя канавы пасля дажджу.
Цягам тыдня пасля здарэнне на Берагавую прыехалі дарожнікі і засыпалі яміну. Але толькі адну — у тым месцы, дзе жанчына прабіла паддон. Далей вуліца засталася без змен. Жыхары кажуць, што такога «рамонту» хопіць хіба што да наступнага буйнога дажджу. А потым зноў прыйдзецца пісаць лісты і званіць на прамыя лініі.
Вось як падсыпалі вуліцу ў Панямуні:
Ніжэй — фрагменты толькі трох з мноства адпісак за апошнія гады. З іх вынікае, што акрамя падсыпкі і грэйдзіравання жыхарам вуліцы Берагавой спадзявацца няма на што.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…