Раніцай 12 жніўня па адрасу перавулак Даватара, 8Б выклікалі адлоў. Аказалася, там выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Сведкаў просяць звязацца з валанцёрамі Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл ці звярнуцца ў МУС.
Пса назвалі Грэй і цяпер ён знаходзіцца ў клініцы «Друзья». Унутраныя органы ў яго цэлыя. Ёсць вывіх левай тараннай косткі, пераломы і расколіны костак, ўдары па ўсім целе. Сабаку ставілі кропельніцу і ўводзілі абязбольвальныя прэпараты, зрабілі агульны аналіз крыві.
Стан яго паляпшаецца. Валанцёры пішуць, што ён есць, п’е, цікавіцца тым, што адбываецца вакол, не «скандаліць», моўчкі ляжыць і аднаўляецца. Зараз сабаку неабходна ператрымка або новая гаспадары.
Валанцёры збіраюць грошы на лячэнне сабакі. Жадаючыя збіраюцца абыйсці кватэры, каб знайсці гаспадароў жывёлы і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.
Тэлефоны для сувязі:
+375 (33) 607 93 44, Люда
+375 (33) 623 78 79, Лена
vk.com/id358537770
+375 (29) 750 18 77, Анастасія
vk.com/max_nastia
Гродзенскія зааабаронцы шукаюць мужчыну, які забіў на вуліцы ката
Даведка
Па ар. 339/1 Крымінальнага кодэкса РБ «Жорсткае абыходжанне з жывёлай», жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізінных падахвочванняў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга, караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.
Тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб, караецца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да аднаго года, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.