Прэс-служба гродзенскага клуба 14 ліпеня паведаміла аб падпісанні кантракта з 29-гадовым сербскім цэнтральным абаронцам Міхайла Ёванавічам. Пагадненне футбаліста з «Нёманам» разлічана да канца сезона.

Прафесійная кар’ера футбаліста пачалася ў клубе «Младосць» з горада Лучане, які ў 2011 годзе выступала ў другім дывізіёне Сербіі. Апошнім месцам працы абаронцы значыцца клуб «Вождавац» з аднайменнай абшчыны акругі Белграда, які выступае ў сербскай Суперлізе (Д1−2017 / 18; 1 матч)

https://www.instagram.com/p/BmdSrg5h_sd/?taken-by=fcneman

Вядома, што ў «Нёмане» на праглядзе знаходзіцца яшчэ адзін пачатковец — малдаўскі нападнiк Арцём Забун.

Нагадаем, 17 жніўня аднаўляецца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе. У гэты дзень «Нёман» адправіцца ў Магілёў, дзе сустрэнецца з мясцовым «Дняпром».

Пасля 17-ці тураў гродзенская каманда займае 8-е месца і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.