Грамадзянская ініцыятыва «Гародня» звярнулася ў гарадское ЖКГ з просьбай усталяваць сметніцы каля лавачак у парку на Вішняўцы, а таксама тры сметніцы для збору экскрыментаў хатніх жывёл.
— Людзі скардзяцца на «сабачнікаў», таму што яны выгульваюць сваіх сабак там, дзе гуляюць дзеці. І не прыбіраюць за імі. Відавочна, што прывучыць людзей прыбіраць за сваімі гадаванцамі будзе не так проста, але з’яўленне адмыслова пазначаных скрыняў стане для гэтага першым крокам, — кажа Анатолій Мышкевіч.
Пакуль актывіст чакае адказу з ЖКГ. Таксама ў яго планах разнесці па найбліжэйшых дамах памяткі аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл, прадугледжанае арт. 15.47 КоАП РБ.