Гродзенцы, якія адпачывалі на гарадскім пляжы «Вусікі» 13 жніўня сталі сведкамі смерчу, які за некалькі секунд падняў лодку і напалохаў людзей.

Сведкі паведамляюць, што смерч прыйшоў з Нёмана на пляж. За некалькі секунд ён паспеў падняць лодку і пясок. Адпачывальнікі паспелі засняць як смерч прыйшоў на пляж, а потым сышоў у бок лесу.

Варта адзначыць, што гэтым летам ужо ў некалькіх рэгіёнах Беларусі назіралі смерч. Аб пацярпелых не паведамляецца.

www.youtube.com/watch?v=uzBHEcsc2PU

www.youtube.com/watch?v=sdEB1A7S9eI

www.youtube.com/watch?v=5VnZTyOY0dE