Фрагмент абарончай сцяны Старога замка меркавана XIV-XV стагоддзя разабралі на мінулым тыдні з дапамогай будаўнічай тэхнікі. Гісторык і даследчык гродзенскага Старога замка Мікола Волкаў звярнуўся ў пракуратуру, піша С**бода.
Навуковец просіць дзяржаўныя органы праверыць, як і чаму разабралі згаданы фрагмент, высветліць, ці быў парушаны закон, і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
[irp posts="77 504″ name="У Гродне з адбойнікам разабралі фрагмент «сцяны Вітаўта» ў Старым замку"]
Ён мяркуе, што працы на Старым замку маглі парушыць заканадаўства, бо «ідзе знішчэнне каштоўных архітэктурных элементаў помніка, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей».
Другая прычына звароту ў тым, што з-за разбурэння старадаўніх муроў губляецца магчымасць вывучэння помніка. Раней у навуковым артыкуле Мікола Волкаў паказаў, што вежа, якую цяпер часткова разбурылі, у XIV-XV стагоддзях была брамай.
«Знішчэнне згаданага фрагмента не дазваляе нам вызначыць, якімі ў часы Вітаўта былі вароты Старога замка, а таксама турма для злачынцаў, што знаходзілася пад праездам брамы», — адзначае ў звароце гісторык.
Мікола Волкаў плануе даслаць копію свайго ліста ў Міністэрства культуры.
Фрагмент сцяны гродзенскага Старога замка меркавана XIV-XV стагоддзя разабралі 8 жніўня з дапамогай адбойніка. Памер разабранай муроўкі — каля 2−4 квадратных метраў. Па сведчаннях відавочцаў, на месцы пры гэтым не было навуковага кіраўніка рэканструкцыі і праектавальнікаў. Праём у сцяне патрэбны, каб на схіл замкавай гары прайшла будаўнічая тэхніка. Яна будзе забіваць палі, каб умацаваць гару.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…