Відэа з’явілася на афіцыйным канале Лігі чэмпіёнаў на ютубе і прымеркавана да старту гродзенцаў у гэтым турніру.
Здымкі роліка праходзілі 4 жніўня ў цэнтры горада. Прадстаўлялі наш горад браты-хакеісты Сяргей і Аляксандр Маляўка. Распавесці пра горад і каманду трэба было за паўтары хвіліны.
Каб змясціць у такі кароткі час як найбольш гродзенскіх краявідаў, вырашылі здымаць кліп з дрона і папрасілі падтрымкі ў Hrodna.life.
Першыя два матчы еўракубка гродзенцы правядуць дома. У першым матчы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць 31 жніўня ў Гродне чэшскі хакейны клуб «Камета» з горада Брно. А 2 верасня ў гасцях у гродзенцаў будзе стары знаёмы швейцарскі «Цуг». Квіткі ўжо ў продажы.
Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…