Кубак Салея: «Нёман» толькі ў серыі булітаў здолеў абыграць «Дынама-Маладзечна»

Гродзенскі «Нёман» на сваёй пляцоўцы ў нядзелю 12 жніўня здолеў абыграць «Дынама-Маладзечна», праўда зрабілі гэта гродзенскія хакеісты ў серыі булітаў. Вырашальны кідок на рахунку Мікіты Рэмезава.

Першы перыяд застаўся за гасцямі. Дакладным кідком на 15-й хвіліне адзначыўся Воранаў. Гродзенцы зраўнялі лік толькi з пачаткам другой дваццаціхвілінцы, дзякуючы шайбе Рэмезава.

У трэцім перыядзе супернікі вызначыліся па разу. У «Нёмана» забіў Елісеенка, а ў «Дынама» — Несцераў.

Асноўны час матчу скончыўся з лікам 2:2. Згодна з рэгламентам Кубка Салея быў прызначаны дадатковы час. У выніку ў пяціхвілінным авертайме каманды мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў поспех быў на баку «Нёмана». Вырашальны кідок на рахунку Рэмезава.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» — 3:2 (1:0, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0)

Шайбы закінулі:
0:1 — Воранаў (Махароў, Грэцкі) 14:49
1:1 — Рэмезаў (Кіслы) 20:25
2:1 — Елісеенка (Коршунаў, Шуба) 45:37
2:2 — Несцераў(Зозан, Кучкiн) 46:04
3:2 — Рэмезаў (вырашальны булiт)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Магу сказаць, што мне матч спадабаўся. Такі добры хакей — каманды спрабавалі атакаваць, ствараць моманты атрымоўвалася адным і іншым. Адзінае, што ў нас не атрымалася, дык гэта гульня ў большасці. Тым больш, што ў канцы гульні маглі вырашыць лёс матчу ў свой бок пры рэалізацыі большасці. Хоць усё было і нядрэнна, але гол не забілі. А так, спадабалася, што мы выйгралі па булітах. Няўдалая булітная серыя перапынілася.

Наступны матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе ў Гомелі 14 жніўня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Горадні прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025