Гарадскія ўлады падтрымалі ідэю стварэння ў Гродне музея рэтратэхнікі. Клубу «Вінтаж» прапанавалі на выбар пяць розных месцаў у горадзе для пастаяннай дэманстрацыі калекцыі. Калекцыянеры лічаць, што ўсе прапанаваныя месцы занадта далёка ад турыстычнага цэнтра. Яны гатовыя самі прапанаваць пляцоўкі ў цэнтры Гродна.
Нагадаем, у Гродне можа з’явіцца першы ў Беларусі музей рэтратэхнікі пад адкрытым небам. Зараз кіраўнік клуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей шукае пастаяннае месца і спонсараў для вялікай калекцыі рэтрааўтамабіляў і матацыклаў культурна-гістарычнага клуба «Вінтаж».
Сёння ў Гродне ніводнае значнае свята ці падзея не абыходзяцца без удзелу тэхнікі клуба «Вінтаж». Рэтра-аўтамабілі адкрывалі фестывалі нацыянальных культур, абноўленыя магістральныя вуліцы, удзельнічалі ў штогадовых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі і ў іншых падзеях. За тры гады існавання ў клуба назапасілася вялікая колькасць тэхнікі, якая ў будучыні можа скласці аснову першага ў Беларусі музея рэтратэхнікі.
«Нашу ідэю ўлады ўхвалілі, але ў бюджэце грошай на яе няма, — распавядае Сяргей Мукасей. — Нам прапанавалі 5 месцаў у горадзе, дзе б мы маглі размясціць свой музей. Але гэтыя месцы нас трохі не задавальняюць, бо яны знаходзяцца далёка ад цэнтра. Мы з хлопцамі абмеркавалі іх і будзем прапаноўваць іншыя».
Прапанавалі клубу «Вінтаж» месца каля Кургана Славы, Панямуні і іншыя, даволі аддаленыя месцы. Калекцыянеры рэтрааўтамабіляў плануюць прасіць ва ўладаў месца ў цэнтры горада, дзе ходзяць турысты.
«Вядома, патрэбен цэнтр, калі не, то сэнс які ад музея. Каля філармоніі ёсць добрая пляцоўка, за сінагогай ёсць месца над абрывам. У гэтых месцах можна зрабіць музей. Зараз наша справа — зямля, а пасля будзем шукаць інвестара».
Для музея клуб «Вінтаж» можа вылучыць каля 15−20 сваіх машын. Пры гэтым да гродзенскага праекту гатовыя будуць далучыцца і ўладальнікі рэтрааўтамабіляў з іншых гарадоў Беларусі.
«На фестывалі SunDay мы ўздымалі гэтую тэму і некаторыя хлопцы з розных гарадоў Беларусі выказалі жаданне ў будучыні перадаць сваю тэхніку да нас у музей. А ён можа стаць першым у Беларусі. Так што мы чакаем ад горада кавалачак зямлі ў цэнтры Гродна.
Хотите спрятаться от надоедливых соседей, которые постоянно заглядывают к вам в окна? Советуем вам приобрести рулонные шторы в Брянске. Большое разнообразие форм и цветов непременно вас порадует.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…