Як пісаў Гродзенскі Зелёный партал, экалагічная катастрофа напаткала рэчку Ласасянка: падчас дажджоў у яе нясуцца брудныя сцёкі з-за забітай каналізацыі і разбуранай ліўнёўкі. І ўсё гэта з-за добраўпарадкавання ў 2-м завулку Вольгі Соламавай у Гродне.
Па замове ГУКВП «Гроднаводаканал» некалькі гадоў таму будаўнікі праклалі каналізацыю да прыватных дамах, пабудавалі помпавую падстанцыю, але дарогу і ліўнёўку развалілі цяжкай тэхнікай і кінулі.
Жыхары мікрараёна Фолюш напісалі калектыўны ліст аб жудасным стане дарогі і брудных сцёках ў рэчку Ласасянка. Літаральна на наступны дзень пасля публікацыі на Гродзенскім Зялёным партале аўтары ліста атрымалі адказ з «Гроднаводаканал». На аднаўленне разрухі пасля добраўпарадкавання не хапіла бюджэтных грошай, будаўнікі з лідскай прыватнай фірмы проста кінулі працу.
У лісце прызналі, што «калодзец ліўневай каналізацыі і вадасцёкавая канава знаходзяцца ў нездавальняючым стане». А фекальных каналізацыя падчас апошняга залевы не справілася з-за засора «дзіцячымі гігіенічнымі прадметамі».
Пачысціць ліўнёўку і прыбраць тэрыторыю павінна гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Ужо з панядзелка, 13 жніўня, будаўнічы трэст «Гродногорстрой» павінен заняцца аднаўленнем дарожнага пакрыцця ў завулку, у тым ліку на прылеглых вуліцах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…