Навіны

Заўзеем за сваіх! Hrodna.life дапамог хакейнаму «Нёману» зняць ролік да Лігі Чэмпіёнаў

Здымкі прэзентацыйнага роліка хакейнага «Нёмана» да Лігі Чэмпіёнаў праходзілі 4 жніўня ў цэнтры горада. Прадстаўлялі наш горад браты-хакеісты Сяргей і Аляксандр Маляўка. Распавесці пра горад і каманду трэба было за паўтары хвіліны.

Каб змясціць у такі кароткі час як найбольш гродзенскіх краявідаў, вырашылі здымаць кліп з дрона і папрасілі падтрымкі ў Hrodna.life. Канечне, мы падтрымалі «Нёман», бо заўжды заўзеем за сваіх! Ролік з’явіцца ў сеціве перад спаборніцтвамі. А мы пакуль пакажам трохі фота са здымкаў, каб цікавей было чакаць.

Герой відэа-прэзентацыі каманды і горада — браты-хакеісты Сяргей і Аляксандр Маляўка
Дачка не згодна пакідаць тату аднаго. Вось што значыць — падтрымка сям'і

Сваёй роднай сям'і
І вялікай хакейнай сям'і
А таксама — роднага горада, пра прыгажосць каторага Сяргей і Аляксандр расказалі ў кліпе
Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025