Здымкі прэзентацыйнага роліка хакейнага «Нёмана» да Лігі Чэмпіёнаў праходзілі 4 жніўня ў цэнтры горада. Прадстаўлялі наш горад браты-хакеісты Сяргей і Аляксандр Маляўка. Распавесці пра горад і каманду трэба было за паўтары хвіліны.
Каб змясціць у такі кароткі час як найбольш гродзенскіх краявідаў, вырашылі здымаць кліп з дрона і папрасілі падтрымкі ў Hrodna.life. Канечне, мы падтрымалі «Нёман», бо заўжды заўзеем за сваіх! Ролік з’явіцца ў сеціве перад спаборніцтвамі. А мы пакуль пакажам трохі фота са здымкаў, каб цікавей было чакаць.