Дзяўчынкі ў панчохах і спадніцах пад японскіх школьніц, хлопцы ў масках, каляровыя валасы і танцы пад карэйскую музыку — у Гродне прайшоў летні анімэ-бал.
Ніхто не чакаў такога наплыву людзей. Каля тайм-кафэ «Партал» паўстала сапраўдная чарга і паўгадзіны спатрэбілася толькі на тое, каб усе жадаючыя зайшлі. Ніхто не думаў, што цяпер аматараў японскіх мульцікаў у Гродне так шмат. «Ветэраны» руху ўзгадвалі, як калісьці збіраліся ў падвале і абмярковаўвалі анімэ — іх было чалавек 20. На балі ж найбольш было новага пакалення анімэшнікаў - школьнікаў 13−16 гадоў.
Некаторыя прыйшлі ў касцюмах любімых герояў. Такое хобі называецца касплэй. Аляксандра, вядомая пад нікам Чыбік, тлумачыць: лепш падбіраць герояў, падобных да цябе па камплекцыі, знешнасці і характары. Так іх прасцей адыграць.— Людзі стараюцца падчас падрыхтоўкі касплэя вывучыць міміку героя, разабраць характар. Не толькі рухі цела, але і выраз твару, погляд, усмешка павінны адпавядаць герою. Людзей праваблівае, калі ты паглыбляешся ў гульню.
Чыбік падрыхтавала некалькі касцюмаў для анімэ-балу. Спачатку яна была Кірыта з Sword Art Online. Дарэчы, гэта персанаж-мужчына. Адзенне і абутак героя Аляксандра шыла ўручную. Пасля касплэіла Лісу з існуючага карэйскага гурта BlackPink.На падрыхтоўку касцюмаў сыходзіць каля месяца. Для натуральнаці вобразу выкарыстоўваюцца парыкі, накладныя вушы, атрыбутыка героя. Аляксандра кажа, што гэта яе хобі. Пакуль яна ўдзельнічае ў фестывалях па Беларусі. Восенню плануе паехаць на фестываль «ИгроМир 2018» и «Comic Con Russia 2018» у Маскву.
Маргарыта [на загалоўным фота ў пачатку артыкула] ўпершыню ўдзельнічала ў касплэі ў вобразе Рэм з анімэ Re: Zero. Яна купіла касцюм пакаёўкі на Аліэкспрэс за 17 долараў, пафарбавала валасы ў блакітны і набыла блакітныя лінзы.
Касплэер Роршаха з комікса «Watchmen» прыйшоў у шчыльнай масцы. У ёй цяжка бачыць і размаўляць, затое эфектна і адпавядае арыгіналу.На кірмашы можна было купіць плакаты, значкі, футболкі з выявай герояў. А таксама пакаштаваць смачнасці: рамэн — суп з лапшой, шакаладкі з дадаткамі, чыпсы з норы і палачкі Pocky — іх часта ядуць героі анімэ.— Калі мы ехалі, не ведалі, на што разлічваць: колькі людзей прыйдзе, які кантынгент, як ім зайдуць нашы фішкі. І тое, што прыйшло шмат людзей і актыўна ўдзельнічала, не можа не радаваць, — кажуць арганізатары з Мінска.Яны плануюць прыязджаць у Гродна яшчэ. І матываваць удзельнікаў з падамогай прызоў ад крамаў-партнёраў «Ламповая Лавка» і Okami.by.
У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…