Карэспандэнт Hrodna.life пабачыў ля сінагогі цікавае архітэктурнае рашэнне. Сметнік, які раней «упрыгожваў» турыстычную паркоўку, закрылі зялёным металічным плотам. А побач з ім паставілі лавачку. Напэўна, на ёй будзе не толькі незабыўны від на 1500 кв.м. асфальту, але непараўнальны ні з чым пах. Новая турыстычная фішка — арома-лаўка!