За выходныя ў Нёмане былі знойдзены целы двух патанулых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе.
У суботу цела мужчыны знайшлі ля чыгуначнага моста ў Гродне. У вадзе яно правяло досыць шмат часу. Асоба загінулага ўстанаўліваецца. У нядзелю, 5 жніўня, паступіў сігнал аб здарэнні на рацэ Нёман — непадалёк ад вёскі Міхайлаўка патануў чалавек. Вадалазы паднялі з вады цела 45-гадовага жыхара Скідзеля.
Яшчэ адзін мужчына патануў на рацэ Вілія ў Смаргонскім раёне.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці вада забрала жыцці 40 чалавек, пяцёра з іх — дзеці. Ратавальнікі просяць выконваць меры бяспекі на вадзе. Варта адпачываць толькі на тых вадаёмах, дзе абсталяваны выратавальныя станцыі і пасты.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…