На сёлетнюю «начную дзясятку» ўпершыню прыехалі харваты — сям’я Врабац з горада Карлавац. Яны скарысталіся бязвізавым уездам. Спаборніцтвы, што прайшлі ўвечары 4 жніўня пад Гродна, ім спадабаліся і яны плануюць калі-небудзь яшчэ прыняць удзел у гродзенскіх стартах.
«Калі мы ехалі ў Гродна да бабулі, мы ведалі, што побач будуць праходзіць спаборніцтвы, — распавядае глава сямейства Нікіца. — Ведалі пра «дзясятку» яшчэ летась, а сёлета вырашылі так падладзіць даты прыезду, каб прыняць удзел у гэтых спаборніцтвах.
Нечаканай прыемнасцю для нас стаў харвацкі сцяг каля старту. За гэта арганізатарам вялікі дзякуй".
У «начной дзясятцы» прыняло ўдзел больш за 200 чалавек з пяці краін. Спаборнічалі яны на трох дыстанцыях: 3333 м, 10 км, і ўпершыню — 21,1 км.
Нікіца Врабац бег 10 км, а астатнія члены яго сям'і - 3333 м.
«Бегчы было цяжка, былі ўздымы. Былі цяжкасці і з асвятленнем на некаторых участках. А так усё спадабалася — арганізацыя супер. Дзякуй усім, магчыма, мы яшчэ сюды вернемся», — дадаў Нікіца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…