Падапечныя Сяргея Пушкова з разгромнай перамогі над данецкім «Данбасам» пачалі выступленне ў Кубку Салея. Матч паміж праходзіў у Гродне 5 жніўня.
Гродзенцы цалкам пераўзышлі свайго суперніка ў матчы і заслужана перамаглі. Нагадаем, украінская каманда выказала жаданне прыняць удзел у Кубку Салея. Выступае гэтая дружына на пазаконкурснай аснове.
«Нёман» – «Данбас» – 9:2
галы:
01:47 1: 0 – Пятроў (Налётаў)
02:56 2: 0 – Коршунаў (Баярчук, С. Маляўка, – бол.)
06:25 2: 1 – Раманенка (Каранчук, Лугавы, – бол.)
21:43 3: 1 – Пітуле (Крыскін, Маліноўскі)
26:22 4: 1 – Лебедзеў (Рэмезаў, Кіслы, – бол.)
31:43 5: 1 – А. Маляўка (Баярчук, С. Маляўка)
34:20 5: 2 – Лялька (Косьцікаў, – мен.)
36:00 6: 2 – Савіных (Кузьмін, Варывончык)
36:08 7: 2 – Савіных (Казячы, Варывончык)
49:34 8: 2 – С. Маляўка (А. Маляўка, Баярчук)
53:27 9: 2 – Рэмезаў (Крыскін, Ляўша)
Наступны матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе таксама ў Гродне. У аўторак 7 жніўня гродзенцы будуць прымаць мінскае «Юнацтва».












