Навіны

«Адзін толькі рок-н-рол заўсёды жывы!» Гродзенцы ўзгадваюць Аляксандра Куллінковіча

Тысячы запісаў з’явілася ў сацсетках на успамін пра вакаліста «Neuro Dubel». Людзі называюць яго «дзядзям Сашам» і ўзгадваюць фестывалі, канцэрты, артыкулы, пасядзелкі і ўсё, чым жыў музыкант.

Аляксандр Кулінковіч памёр ад недалечанай пнеўманіі 4 жніўня. Яму было 46 гадоў.

«Тут.бай повідомило сумну новину — пішов з життя лідер культового білоруського рок-гурту „Нейро Дюбель“ Александр Куллинкович. Заўсёды сумна, калі адыходзяць творчыя людзі, ды яшчэ і рок-н-рольшчыкі, бо тое нагадвае табе, што і ты не вечны… Адзін толькі рок-н-рол заўсёды жывы!» — піша ўкраінска-беларускі бард Алег Сухараў.

«Сегодня утром умер Александр Куллинкович. Создатель и лидер группы „Нейро Дюбель“. Невероятно жалко. Лет 15 назад через минских знакомых договорился об интервью с Александром. Он пригласил к себе домой. Интеллигентный, мягкий, ни грамма звездности и снобизма. Записали отличное интервью, дал все свои архивные видеозаписи. Придумали даже конкурс. Александр предложил подарить приз тому, кто точно посчитает количество автомобилей, „случайно“ мелькнувших в клипе „Переехало комбайном“. Подарил Александру кассету с пародиями, которые я сделал на его песни и которые мы пели в детском лагере „Веснянка“. Потом встречались уже в Гродно на концерте в филармонии… Добрый человек, талантливый музыкант. Ушел. Жаль», — піша журналіст Яўген Фалееў.

www.youtube.com/watch?v=2VaXj9SlFMY

Аляксандр Дзянісаў з гурта «Dzieciuki» узгадвае:

«Памёр Аляксандр Кулінковіч. R.I.P.

P. S. Мы ніколі не сябравалі, але сустракаліся на адной сцэне. Неяк не атрымалася шчыра паразмаўляць. Шкада. Апошні раз на сцэне я яго бачыў на фэсце «Наш Дзень». А апошні раз размаўлялі - мінулым летам — на вакзале горада Львоў. Цягнік «Львоў - Магілёў». Саша паліў на пероне. Мы, з Андрэем Мялешка, яго ўбачылі, падыйшлі. Пагутарылі пра Львоў. Разбегліся па сваіх вагонах…"

«Саша Кулінковіч. Не хапае словаў… Шкада. Сумую…» — піша журналіст Андрэй Мялешка, які ведаў музыканта з 1996 года.

www.youtube.com/watch?v=6lDqD50yUWk

Узгадвае гродзенец Сяргей Верамеенка. «Калісьці ў адным з ДзядзіСашыным інтэрв'ю прачытаў адказ на пытанне журналіста «А ці будуць надалей песьні па-беларуску?»… «Так, абавязкова, бо гэта баліць…» А потым быў канцэрт тады яшчэ забароненых музыкаў у Гародні. Пасьля выступу шчыра сказаў ім; «Слухайце, я вас ад самога пачатку слухаю, вось цяпер мой сын… Усё, што вы надзюбелілі - гэта проста штосьці! Але ж ваш альбом «STASI» — гэта Дзюбеля вышэй за Дзюбелей!» «Да знаю, — кажа, — сами тащимся!»
Punxnotdead!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024